Анатоль Міхайлавіч Фоміч (, — невядома) — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1925 годзе ў Бярэзіне. Член КПСС.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1948 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 1948—1983 гг. — інструктар ЦК ЛКСМ Беларусі (1948—1951), інструктар ЦК УЛКСМ (1951), загадчык аддзела сельскай моладзі (1951—1954), другі(1954—1956), першы (1956—1959) сакратар Мінскага абласнога камітэта ЦК ЛКСМБ, першы сакратар Нясвіжскага райкама КПБ (студзень 1959 — красавік 1961), памочнік дырэктара па кадрах і побыце (красавік 1961 — верасень 1962), сакратар парткама Мінскага завода аўтаматычных ліній (верасень 1962 — снежань 1965), старшыня Савецкага райвыканкама (снежань 1965 — чэрвень 1967), першы сакратар Савецкага райкама КПБ горада Мінска (чэрвень 1967 — сакавік 1968), першы намеснік загадчыка аддзела арганізацыйна-партыйнай работы ЦК КПБ (сакавік 1968 — снежань 1972), другі сакратар Мінскага абласнога камітэта КПБ (снежань 1972 — 1983). З 1983 года быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта БССР па працы.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 9-га і 10-га скліканняў, членам ЦК КПБ. Дэлегат XXV і XXVI з’ездаў КПСС.

Памёр пасля 1985 года.

Спасылкі

Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі