Вайшкуны́ — курганны могільнік каля вёскі Вайшкуны Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Размяшчаецца за 2 кіламетры на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Гарэлы Бор.

Апісанне Налічваецца 21 круглы насып дыяметрам ад 6 да 10 метраў, вышынёй ад 0,3 да 1,5 м. Пераважаюць курганы дыяметрам 7—9 м і вышынёй 0,5—1 м. Больш высокія — у цэнтральнай частцы могільніка, нізкія — у заходняй. Вакол большасці насыпаў ёсць раўкі з перамычкамі. Абследавалі ў 1938—1939 гадах Х. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч. У 1975 годзе Я. Г. Звяруга раскапаў 9 курганоў ва ўсходняй і паўночнай частках могільніка. У курганах сабраны разнастайны пахавальны інвентар. Курганы датуюцца ІХ—ХІ стагоддзямі. Могільнік належаў балцкім плямёнам.

Літаратура

Помнікі археалогіі // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БЕЛТА, 2001. — С. 41—44. Пракаповіч, І. М. Ваколіцы Паставаў: помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак / І. М. Пракаповіч. — Паставы : «Сумежжа», 2004. — 60 с.: іл.

Спасылкі

Катэгорыя:Вайшкуны Катэгорыя:Курганныя могільнікі Пастаўскага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь