Галіцкая зямля (, ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каралеўстве Польскім (з 1569 года — у Рэчы Паспалітай), частка Рускага ваяводства.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Галіч, соймікі да 1564 года праходзілі ў Судовай Вішні, пасля — таксама ў Галічы. Галіцкі староста склікаў усю шляхту зямлі пад Галічам. Паветы абіралі 6 дэпутатаў для кароннага і скарбовага трыбуналаў на дэпутацкім і гаспадарчым сойміку.

Тэрытарыяльна-палітычнае ўтварэнне з такой назвай пачало складацца на гэтых тэрыторыях яшчэ у першай палове XII стагоддзя з Перамышльскага, Звенігародскага і Тэрэбаўлянскага княстваў. З XII стагоддзя адбыўся ўздым Галіча, які прыйшоў у заняпад пасля мангола-татарскага нашэсця 1240-х гадоў.

Падзел

Паветы Галіцкі павет з цэнтрам у Галічы: гродскае староства, соймік з 1564 года; Тэрэбавельскі павет з цэнтрам у Тэрэбоўлі: гродскае староства; Каламыйскі павет з цэнтрам у Каламыі.

Староствы Каламыйскае (Каламыя); Тлумацкае (Тлумач); Рагатынскае (Рагатын); Калушскае (Калуш); Снятынскае (Снятын); Бучацкае (Бучач); Салотвінскае (Салотвін); Краснапольскае (Краснопаль); Магільніцкае (Магільна); Яблуніўскае (Яблуніў); Буцніўскае (Буцніў).

Катэгорыя:Рускае ваяводства