Мінскі абласны Савет дэпутатаў () — прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання на тэрыторыі Мінскай вобласці. У склад дэпутацкага корпуса ўваходзіць 60 дэпутатаў, якія выбіраюцца па мажарытарнай сістэме. Тэрмін паўнамоцтваў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў — 4 гады.
Склад
Апошнія выбары ў Мінскі абласны Савет дэпутатаў адбыліся ў 2018 годзе. Было абрана 60 дэпутатаў, толькі 2 з іх мелі партыйнасць. Партыя Колькасць месцаў Беспартыйныя 58 Камуністычная партыя Беларусі 2
Спасылкі
Катэгорыя:Абласныя саветы Беларусі Катэгорыя:Мінская вобласць Катэгорыя:Арганізацыі Мінска