Станіслаў Антоній Прушынскі, Антоній Антоніевіч Прушынскі (1826—1895http://www.konradproszynski.pl/fotografie.asp konradproszynski.pl) — мінскі фатограф. Адзін з пачынальнікаў беларускай фатаграфіі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1826 годзе на Міншчыне, у маёнтку Асінцы Вілейскага павета ў шляхецкай сям’і вілейскага межавага суддзі Антонія Станіслававіча Прушынскага (памёр каля 1873) і Розы Станьскай. Меў брата Цэзарыя, сясцёр Ванду (у шлюбе Валіцкая) і Тэклю (у шлюбе Пятроўская). Ахрышчаны 12 снежня 1826 года ў старым у Альковіцкім касцёле.
Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім руху, у 1844—1845 гадах належаў да т. зв. спіскоўцаў, меў радыкальныя погляды, якія не падзяляў ягоны бацькаВольга Гарбачова. Паўстанцы 1863 года на фотаздымках . У досыць маладым узросце пакінуў бацькоўскую хату і пасяліўся ў Мінску, дзе спачатку зарабляў урокамі ігры на фартэпіяна. Неўзабаве ў яго атрымалася адкрыць тут невялікую фабрыку па вытворчасці сургучу.
Маючы прыродныя схільнасці да мастацтва, захапіўся фотасправай, тонкасці якой вывучыў за мяжой і, па словах сястры, «выпісаўшы выключна каштоўныя фатаграфічныя апараты, абсталяваў у горадзе Мінску першакласную фатаграфічную майстэрню». Датай пачатку дзейнасці фотаатэлье Прушынскага ў Мінску польскія крыніцы называюць 1850 год. Гэта таксама самая ранняя на сёння згадка аб існаванні дагератыпнай майстэрні на тэрыторыі Беларусі. Майстэрня размяшчалася на Францысканскай вуліцы (цяпер — Леніна).
Прыкладна ў гэты ж час ён ажаніўся з Пелагеяй з Кулакоў, а ў 1851 годзе нарадзіўся іх першынец — Конрад, у будучыні вядомы польскі педагог, аўтар чытанкі, рэдактар штотыднёвіка для сялян «Gazeta Świąteczna».
У 1850-я гады меў дачыненне да дзейнасці Мінскага гарадскога тэатра, у 1856 годзе выступаў на ягонай сцэне ў оперы Станіслава Манюшкі «Рэкруцкі набор». 9 лютага 1852 года выканаў ролю Караля Лятальскага ў часе прэм’еры спектакля «Сялянкі» ў Мінску.
У перыяд Крымскай вайны ўдзельнічаў у вызваленчым руху, за што ў 1855 годзе быў арыштаваны і ўтрымліваўся ў Бабруйскай турме.
У 1858 годзе Прушынскі засвоіў тэхналогію вырабу адбіткаў на паперы. Часцей за ўсё ў фатаграфічнай майстэрні Прушынскага вырабляліся партрэты, якія прыносілі фатографу асноўны прыбытак. Таксама тут выконваліся рэпрадукцыі з карцін, абразоў. Незадоўга да паўстання 1863 года Антон Прушынскі ў сваёй фотамайстэрні вырабляў партрэты, якія мелі выразны патрыятычны змест. У перадпаўстанцкі перыяд далучыўся да «чырвоных» Мінскага паўстанцкага камітэта.
У фотамайстэрні Прушынскага таксама мелася вырабленае па заказе крэсла. Калі ў пачатку 1863 года Антон Антонавіч быў арыштаваны за ўдзел у паўстанні, у следчай справе адным з фактаў, прадстаўленых абвінавачваннем, быў той, што Прушынскі ў сваёй дагератыпнай майстэрні выкарыстоўваў пры здымках крэсла з высокай спінкай, наверсе якой знаходзіліся малюнкі «Арла» і «Пагоні» (сімвалы паўстання). Гэтае крэсла фігуравала на следстве і як рэчавы доказ. Шэраг такіх партрэтаў (напрыклад, прапаршчыка М. Цюндзявіцкага) быў канфіскаваны паліцыяй падчас рэвізіі фотамайстэрні Прушынскага і служыў доказам яго прыналежнасці да патрыятычнага руху. Па прыгаворы суда 29 кастрычніка 1863 года Антон Прушынскі быў сасланы ў Сібір. Пакаранне А. Прушынскі адбываў у Каінскай акрузе Томскай губерні. Перад паўстаннем Прушынскі (хоць ён і не прымаў удзелу ў баях) перааформіў усе каштоўнасці на жонку Пелагею-Вікторыю — у тым ліку фатаграфічную машыну і прэс. Прыставы проста не знайшлі ў яго маёмасці для канфіскацыі. Яго таксама выключылі са спісу маёмаснага секвестра, не канфіскавалі і маёнтак яго бацькіПервые минские фотографы могли сотрудничать с царской охранкой.
Пра Прушынскага згадваў часопіс «Фотографической иллюстрации» № 8—9 за 1863 годШто змяняе чалавека, Сяргей Харэўскі, Наша Ніва, 4 лютага 2008:
Паводле звестак Станіслава Рэйманта, да паўстання меў дачыненне і бацька фатографа, Антоні Прушынскі, які таксама быў сасланы ў Сібір, адкуль атрымаў дазвол вярнуцца да 1868 г. без магчымасці пражывання на старым месцы жыхарства.
У 1864 годзе да яго прыбыла жонка Пелагея Вікторыя Кулакова разам з дзецьмі: Конрадам, Максіміліянам і Зянонай. Відаць, ужо ў Томску ў іх нарадзіўся сын Севярын (памёр каля 1869). У Томску ён зноў, як калісьці ў маладосці, зарабляў на жыццё ўрокамі музыкі, а ў 1864-м адкрыў невялікую фатаграфічную майстэрню, валодала якой фактычна яго жонка Пелагея. У ягоным доме арганізоўваліся музычныя вечары, у якіх прымалі ўдзел нават дзеці. Падчас ссылкі А. Прушынскі быў арыштаваны і ўтрымліваўся ў зняволенні за ўдзел у патаемных сходах. У 1869 г. ён атрымаў дазвол наведаць Польшчу, пасля чаго назад не вярнуўся. Да 1873 года томскія ўлады шукалі яго, што знайшло асвятленне ў перыядычным друку і архіўных справах.
У 1873 годзе сканчваецца тэрмін высылкі, з гэтага чаму Прушынскія жывуць у Варшаве. Там на , 34, а затым на , 25 Антон Прушынскі адкрыў уласнае фотаатэлье. Спачатку пад шыльдай «Афтаназій Пуцята» (па прозвішчы цесця свайго сына), а з 1892 года ўжо пад уласным імем.
Творчасць Антон Прушынскі выкарыстоўваў фатаграфію як сродак, які дапамагаў не толькі выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, але і абудзіць, падтрымаць патрыятычныя пачуцці ў іншых. Для гэтага фатограф карыстаўся рознымі метадамі. Ён мог здымаць сваіх кліентаў у характэрным адзенні, напрыклад шляхецкай чамарцы, папулярнай у Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі, якую актыўна, у знак пратэсту, сталі насіць мужчыны Мінска ў 1861—1862 гадах, альбо ўключаць у кампазіцыю здымка пэўныя прадметы-сімвалы, якія ўскосна апавядалі аб перавагах мадэлі.
Усе вышэйназваныя элементы прысутнічаюць ва ўжо хрэстаматыйным фатаграфічным партрэце Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Ён апрануты ў чамарку, трымае ў руцэ згорнуты ў некалькі разоў друкаваны аркуш. Цікава, што загаловак выдання пазней быў сцёрты з эмульсійнага слою рукой рэтушора. Паводле аднаго з меркаванняў, Дунін-Марцінкевіч трымае ў сваіх руках нумар першай беларускай нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты «Мужыцкая праўда».
На сёння арыгінальныя адбіткі, выкананыя ў мінскай і варшаўскай фатаграфіях Прушынскага, захаваліся ў асноўным на тэрыторыі Польшчы. Сямейныя фатаграфіі Прушынскіх былі выяўленыя беларускім гісторыкам У. М. Дзянісавым у Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве. Дзве фатаграфіі захоўваюцца на тэрыторыі Беларусі — партрэт Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь і партрэт Уладзіслава Гаціскага у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі.
Спасылкі Вольга Гарбачова. Фотаздымак як крыніца па гісторыі паўстання 1863 г.
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Фатографы Беларусі Катэгорыя:Фатографы XIX стагоддзя Антон Катэгорыя:Постаці Мінска