Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Язна Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя

Пабудавана ў 1901 годзе з цэглы.

Архітэктура Царква — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Храм чатырохчасткавы. Кампазіцыя будынка складаецца з шатровай званіцы, бабінца, асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды з бакавымі прыдзеламі. Асноўны крыжападобны ў плане аб’ём пакрыты чатырохсхільным дахам, які завершаны цыбулепадобным купалам. Узбуйненыя элементы архітэктурнага дэкору (карнізы, фрыз, ліштвы, лапаткі) ствараюць насычаную пластыку экстэр’еру пабудовы.

Літаратура

 — С. 315. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мёрскага раёна Катэгорыя:Язна Катэгорыя:1901 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:Храмы Праабражэння