Нікалас Андрэс Бурдыса (; нар. , Альтас-дэ-Чыпіён, правінцыя Кордава, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2003—2011).
Клубная кар’ера «Бока Хуніярс» Нікалас пачаў прафесійную кар’еру ў клубе «Бока Хуніярс» ў 1999 годзе. За пяць сезонаў Нікалас выйграў сем трафеяў, уключаючы тры Кубка Лібертадорэс і два Міжкантынентальныя кубкі.
«Інтэрнацыянале» У 2004 годзе за 3,5 млн еўра Бурдыса перайшоў у склад італьянскага клуба «Інтэрнацыянале», заключыўшы кантракт да 30 чэрвеня 2008 годаBurdisso signs for Inter . Inter.it.
«Рома» 28 жніўня 2010 года ігрок падпісаў 4-гадовы кантракт з «Ромай»Nicolas Andres Burdisso è giallorosso . AS Roma.itUfficiale: la Roma prende Burdisso per 8 milioni . Corriere dello Sport. У лістападзе 2011 года Бурдыса атрымаў разрыў звязак левага калена і выбыў са строю на 6 месяцаўБурдиссо выбыл из строя на шесть месяцев. championat.com. Толькі 29 красавіка футбаліст прыступіў да трэніровак з асноўным складам клубаЗащитник «Ромы» Бурдиссо вернулся к тренировкам в общей группе. championat.com.
«Джэноа» У студзені 2014 года перайшоў у «Джэноа». Пазней стаў капітанам каманды. Пакінуў «Джэноа» ўлетку 2017 года.
«Тарына» 31 жніўня ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Тарына» да лета 2018 годаНиколас Бурдиссо перешел в «Торино» . by.tribuna.com.. Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў турынскі клуб. 10 кастрычніка абвясціў пра завяршэнне кар’ерыНиколас Бурдиссо завершил карьеру. РИА Спорт..
Міжнародная кар’ера 15 мая 2006 года Нікалас упершыню з’явіўся ў складзе нацыянальнай зборнай на чэмпіянаце свету 2006 года, згуляўшы ва ўсіх трох матчах групы.
Пасля заканчэння кар’еры У 2018—2019 гадах быў спартыўным дырэктарам «Бока Хуніярс». У ліпені 2021 года быў прызначаны тэхнічным дырэктарам «Фіярэнціны».
Дасягненні Клубныя Бока Хуніярс Чэмпіён Аргенціны (2): 2000 (а), 2003 (а) Уладальнік Кубка Лібертадорэс (3): 2000, 2001, 2003 Уладальнік Міжкантынентальнага кубка (2): 2000, 2003
Інтэрнацыянале Чэмпіён Італіі (4): 2006, 2007, 2008, 2009 Уладальнік Кубка Італіі (2): 2005, 2006 Уладальнік Суперкубка Італіі (3): 2005, 2006, 2008
Міжнародныя Аргенціна Залаты прызёр алімпійскіх гульняў: 2004
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Джэноа Катэгорыя:Ігракі ФК Тарына Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па футболе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Футбольныя функцыянеры