Копцеўская озавая града — озавая града ў Завуццеўскім і Язненскім сельсаветах Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Апісанне Знаходзіцца за 33 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, за 9,5 км на паўднёвы ўсход ад горада Дзісна, за 9,5 км на ўсход ад вёскі Завуцце, ля вёсак Копцева, Субачава, Бор-Паляна.
Озавая града арыентавана з поўначы на поўдзень. Даўжыня грады — 3 км, вышыня — 16 м. Форма рэльефу мёртвага лёду ўтварылася 13 — 16 тысяч гадоў таму, адклады — дробназярністыя пяскі, алеўрыты і стужкавыя гліны.
Заказнік Створаны 31 сакавіка 2000 года як ландшафтны геолага-геамарфалагічны заказнік прыроды «Копцеўская озавая града» на плошчы ў 210 га. Мэта стварэння — захаванне ў натуральным стане ўнікальнага ландшафтна-геалагічнага ўтварэння.
23 верасня 2009 года заказнік пераўтвораны ў геалагічны заказнік мясцовага значэння «Копцеўская озавая града», 9 красавіка 2020 года — у заказнік мясцовага значэння «Копцеўская озавая града» на плошчы 236,25 гаРешение Миорского районного исполнительного комитета от 9 апреля 2020 г. № 271 Об особо охраняемых природных территориях местного значения.
Літаратура Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост. В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей; фото О. В. Молодечкин. — Новополоцк, 2007. — 50 с.: ил. — (Краеведы Витебщины о любимом крае).
Катэгорыя:Узвышшы Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Мёрскага раёна Катэгорыя:Геалогія Мёрскага раёна Катэгорыя:Геалагічныя заказнікі мясцовага значэння Беларусі