Лужко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Лужкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Верацейскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 21 кастрычніка 1959 года ў склад сельсавета з Сцефанполлеўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Венсанполле, Красная Гара, Латышы, Лебядзінец, Мамонаўка, Мішальмонты, Пнёва і Саўлукі)Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дворнаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).. У 1965 годзе ў склад Залескага сельсавета Глыбоцкага раёна перададзены 22 населеныя пункты (Барысаўка, Беразнянка, Верацеі I, Верацеі II, Гарманава, Емяльянчыкі, Ізабеліна, Ілаўка, Кавалёва, Клінавое, Кузьмічова, Кушлева, Лучайка, Навука, Падорка, Пад’ельцы, Парэчча, Правальнова, Рубашкі, Ткачы, Хлусы, хутар Гарадзец)Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9, 23 студзеня, 10 і 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе Шаркаўшчынскага раёна. 12 верасня 1966 года ў склад сельсавета ўключаны 21 населены пункт (Барысаўка, Беразнянка, Верацеі I, Верацеі II, Гарадзец, Гарманава, Емяльянчыкі, Ізабеліна, Ілаўка, Кавалёва, Клінавое, Кузьмічова, Кушлева, Лучайка, Навука, Падорка, Пад’ельцы, Парэчча, Правальнова, Рубашкі, Ткачы), якія былі перададзены ў склад адноўленага Шаркаўшчынскага раёна 30 ліпеня 1966 годаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лужкоўскага сельсавета 81 населены пункт. 21 сакавіка 2008 года скасаваны вёскі Каўкі, Пад’ельцы, Ткачы, Тупічына 2 і ФабіянаваРешение Шарковщинского районного Совета депутатов от 21 марта 2008 г. № 41 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района. 27 чэрвеня 2026 года скасавана вёска Ізабеліна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2371 чалавек, з іх 93,9 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,7 % — палякі; паводле перапісу 2019 года — 1619 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пліскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мёрскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе