Аляксей Ільіч Белы (нар. , в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна) — беларускі паэт, член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія Нарадзіўся 20 снежня 1952 года, але афіцыйна маці пазначыла дату нараджэння на 2 студзеня 1953 годаПаэт Аляксей Белы: «Самая вялікая мара — пайсці ў акіян» , Intex-press, 20-12-2017.
Пасля заканчэння школы № 2 у Івацэвічах паехаў на Поўнач. Атрымаў спецыяльнасць штурман маламерных марскіх суднаў. Працаваў у Пінску памочнікам капітана цеплахода. Скончыў Гомельскі палітэхнікум, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, Кіеўскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання.
З 1977 года — у Баранавічах. Працаваў журналістам у газеце «Сцяг камунізму». Пасля быў галоўным рэдактарам газет «Текстильщик», «Шаг» і намеснікам галоўнага рэдактара газеты Intex-press, дырэктарам-галоўным рэдактарам ПУП «ІнтэксПрэс-Рэгіён». З 2016 года — на пенсіі.
Першыя вершы апублікаваў у 1971 г. у Карэліі.
У Баранавічах уступіў у літаратурнае аб’яднанне «Плынь», там было многа выбітных людзей, сярод якіх Венанцы Бутрым і Анатоль Станкевіч. Вершы публікаваліся ў гарадскіх і абласных газетах, «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Дыялог», кнізе выбранай беларускай паэзіі «Агледзіны» (1998 г.), літаратурным альманаху г. Баранавічы «Святліца» (1997 г., 2000 г., 2006 г.), калектыўным зборніку «Паэзія Берасцейшчыны. Дзядзінец» (1999 г.).
Член Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.
Бібліяграфія 1994 — Тридцать второе августа 1997 — Невольничьи песни 1999 — Каляровыя сны 2002 — Боскі вецер правінцыі 2010 — Кветкі ў стагах 2013 — Прыватны сектар 2015 — Ад Грыўды да Гандвіка (кніга ўспамінаў)Баранавіцкі літаратар Аляксей Белы выдаў кнігу ўспамінаў , Intex-press, 27-02-2015 2018 — Жыві, дзе ўдосталь ветру
Літаратура Аляксей Белы, сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя:Асобы
Катэгорыя:Постаці Баранавічаў
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў