Інстытут фізіялогіі () — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, створаная ў 1953 годзе на базе Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР.

На 2018 год Інстытут знаходзіўся ў складзе Аддзялення медыцынскіх навук НАНБ. Інстытут фізіялогіі ажыццяўляў набор у аспірантуру па 4 спецыяльнасцях: 1) фізіялогія, 2) біяхімія, 3) паталагічная фізіялогія, 4) аднаўленчая медыцына, спартыўная медыцына, лекавая фізкультура, курорталогія і фізіятэрапія. У дактарантуру набіралі па 2 спецыяльнасцях: 1) фізіялогія, 2) паталагічная фізіялогія. Інстытут ажыццяўляў: 1) распрацоўку і выпрабаванне фізіятэрапэўтычнага абсталявання, 2) доследы ў галіне функцыянальных асаблівасцей біялагічна актыўных дадаткаў і харчовых вырабаў, 3) даследаванне значэння будовы і хімічнага стану клетак у парушэннях сардэчна-ссасудзістай сістэмы; 4) ацэнку курортаўтваральных прычын і абгрунтаванне магутнасці і напрамку здраўніцы, 5) біяхімічнае даследаванне крыві і імунітэту ў лабараторыі.

Навуковая дзейнасць Асноўнымі кірункамі даследаванняў былі: цэнтральныя і перыферыйныя спосабы тэрмарэгуляцыі, тэмпературная ўстойлівасць арганізма; прызначэнне аферэнтных сістэм твару і іх сувязі з нервовымі асяродкамі; спосабы і будова жыццяздольнасці арганізмаў у залежнасці ад фізіка-хімічных прычын асяроддзя. У выніку ў Інстытуце распрацавалі ўзор нейроннай сеткі (дзейнасці нервовых асяродкаў) на аснове растарможвання нейронаў. Таксама вывучылі хваравітыя станы пры парушэнні спалучэнні тэрмарэгуляцыі і абмену складаных ліпідаў у арганізме. Даследчыкі Інстытута выявілі ахоўныя ўласцівасці чынніка росту нерваў і эпідэрмісу пры цеплавым і акісляльным стрэсе, уздзеянні іанізуючай радыяцыі. У Інстытуце працавалі акадэмікі Іван Булыгін, Андрэй Дзмітрыеў, Васіль Лявонаў і Даніл Маркаў, а таксама член-карэспандэнт Аляксандр Бранавіцкі

Структура

На 1998 год у Інстытуце фізіялогіі дзейнічала 5 лабараторый: 1) фізіялогіі функцыянальных сістэм, 2) рэгуляратных бялкоў і пептыдаў, 3) фізіялогіі аферэнтных сістэм, 4) прыкладной фізіялогіі, 5) фізіялогіі ствала галаўнага мозгу. Таксама працавала 3 групы: 1) функцыянальнай нейрамарфалогіі, 2) экстракардыяльных механізмаў рэгуляцыі кровазвароту, 3) эколага-фізіялагічных праблем. На 1998 год у Інстытуце працавалі акадэмікі Давыд Голуб, Валерый Гурын і Уладзімір Мацюхін, члены-карэспандэнты Мікалай Арынчын і Уладзімір Салтанаў, 9 дактароў навук.

У 2011 Інстытут складаўся з наступных лабараторый: фізіялогіі аферэнтных сістэм фізіялогіі функцыянальных сістэм клінічнай і прыкладной фізіялогіі рэгулятарных бялкоў і пептыдаў з біятэхналагічнай групай псіханейрафізіялогіі і анкагенезу Цэнтр электорннай і светлавой мікраскапіі фізіялогіі клетак і тканак эксперыментальнай і клінічнай фізіятэрапііСписок лабораторий Института физиологии НАН Беларуси (2011)

На 2018 год Інстытут фізіялогіі ўключаў цэнтр электроннай і светлавой мікраскапіі і 6 лабараторый: 1) мадуляцыі функцый арганізма, 2) клеткавых тэхналогій, 3) нейрафізіялогіі, 4) навукова-тэхнічнага суправаджэння, 5) фізіялогіі харчавання і спорту, 6) шматпрофільную дыягнастычную.

У 2023 годзе у Інстытуце 4 лабараторыі — 1) біялагічнага мадэлявання; 2) медыка-біялагічных тэхналогій і медыцынскай рэабілітацыі; 3) фізіялогіі харчавання і спорту; 4) нейрафізіялогіі; і 2 Цэнтры — 1) электроннай і светлавой мікраскапііИнститут физиологии — Лаборатории; 2) мозгу

У 2026 годзе ў складзе Інстытута: Цэнтр вывучэння болю Цэнтр аэракасмічнай медыцыны і рэабілітацыі Лабараторыя фізіялогіі харчавання і спорту Цэнтр мозгу Цэнтр марфалагічных даследаванняў Цэнтр медыцынскай мікрабіялогіі і антыбіётыкарэзістэнтнасціГлавная Наука Лаборатории

Дырэктары Іван Булыгін (1953—1984) Валерый Гурын (1984—2005) Уладзімір Улашчык (люты 2005 — жнівень 2010) Іосіф Залуцкі (2010 — 13 чэрвеня 2018) Сяргей Губкін (2018—2023) Дзмітрый Тапальскі (з 2023)Навука. — 2023. — 19 верасня. — С. 6

Крыніцы

Спасылкі

Манаграфіі і артыкулы Часопіс «Навіны медыка-біялагічных навук» Бягучыя цэны лабараторыі

Катэгорыя:Акадэмічная вуліца (Мінск) Катэгорыя:Фізіялогія Катэгорыя:1953 год у Мінску Катэгорыя:Інстытут фізіялогіі НАНБ