Мемарыяльны комплекс воінам-артылерыстам — вайсковае пахаванне каля аграгарадка Крынкі, Віцебская вобласць, Беларусь. Знаходзіцца за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка.
Апісанне У 1943 — чэрвені 1944 гадоў на тэрыторыі Лёзненшчыны воіны 99-й цяжкай гаўбічнай артылерыйскай брыгады вялі баі супраць нямецкіх войск.
На месцы, дзе ў 1944 годзе быў камандны пункт брыгады, у 1977 годзе быў узведзены мемарыяльны комплекс воінам-артылерыстам — 15-мятровая бетонная сцяна, на якой 12 дошак з імёнамі загінуўшых аднапалчан, абеліск і зямлянка каманднага пункта.
Літаратура Удальцоў, В. М. Мемарыяльны комплекс воінам артылерыстам / В. М. Удальцоў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 296. Пинчук, О. Чтобы помнили… / О. Пинчук // Сцяг Перамогі. — 2005.
Катэгорыя:Славутасці Лёзненскага раёна Катэгорыя:Крынкі (Лёзненскі раён) Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Беларусі