Перабро́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пераброддзе.

Геаграфія Перабродскі сельсавет знаходзіцца на захадзе Мёрскага раёна, мае акруглую форму, на ўсходзе вялікую частку яго тэрыторыі займае балота Мох, якое абвешчана гідралагічным заказнікам. На поўначы сельсавет мяжуе з Браслаўскім раёнам і Павяцкім сельсаветам, на ўсходзе — з Мёрскім сельсаветам, на поўдні — з Новапагосцкім сельсаветам, на захадзе — ізноў з Браслаўскім раёнам.

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца ўсходняя частка Абстэрнаўскай групы азёр.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 26 сакавіка 1973 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзедзінаўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 55 населеных пунктаў. 11 лютага 1974 года да сельсавета далучана частка скасаванага Камянполлеўскага сельсавета (33 населеныя пункты: вёскі Букава, Дворышча, Ігнацікі, Камянполле, Марцінаўцы, Мёркі-I, Пячонкі, Рускае Сяло, Хараброва, Янова, хутары Астравы, Віславова, Галінова, Гентава, Гізуны, Горныя, Граніца, Жукі, Загор’е, Зялёнка-II, Лугавыя, Лявонаўцы, Маразы, Мельніца, Мікелі, Наталіна, Ніўкі, Падліпкі, Робава, Сякерка, Цупова, Шчоўна і Янопаль)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).. 16 чэрвеня 2017 года скасаваны вёска Янкоўшчына і хутар ПадгорныяРешение Миорского районного Совета депутатов от 16 июня 2017 г. № 163 Об упразднении сельских населенных пунктов Миорского района.

21 снежня 2024 года скасаваны хутары Лявонаўцы і Руткоўшчына.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1540 чалавек, з іх 94,0 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,1 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1149 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе