Вексілалогія, або сцягазнаўства — дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем сцягоў, харугваў, штандараў, вымпелаў і іншых прадметаў падобнага роду.

Слова вексілалогія паходзіць ад , якое, у прыватнасці, азначала сцяг рымскага легіёна.

Шырокая цікавасць да вексілалогіі з’явілася ў Амерыцы і Еўропе ў 1960-х гадах. Неўзабаве было заснавана мноства спецыялізаваных перыядычных выданняў, якія дзейнічаюць і цяпер — чэшская «Вексілалогія», амерыканскі «Сцяг-бюлетэнь», англійскі «Сцягмайстар», канадскі «Сцягскан» і іншыя. Шырокай папулярызацыі вексілалогіі паслужылі кнігі амерыканскага сцягазнаўца Уітні Сміта. Кнігі Сміта перакладзены амаль на ўсе еўрапейскія мовы.

Сімвалы ідэнтыфікацыі сцягоў Сімвалы ідэнтыфікацыі сцягоў распрацаваны Уітні Смітам і ўхвалены Міжнароднай федэрацыяй вексілалагічных асацыяцый.

Першы шэраг прадстаўляе ўжыванне на сушы, другі — на вадзе, з падзелам на прыватны (цывільны), урадавы (дзяржаўны) і ваенны сцягі.

Ужыванне Прыватнае Дзяржаўнае Ваеннае На сушы Цывільны (нацыянальны) Дзяржаўны (урадавы) Ваенны На вадзе Цывільны (марскі) Дзяржаўны (марскі) Ваенна-марскі

З гэтых знакаў можна скласці 63 камбінацыі, найбольш ужывальныя прыведзены ў наступнай табліцы: Сімвал Тэкставы запіс Апісанне (англ.) Ужыванне C**/*** Civil Flag Цывільнымі асобамі і ўстановамі на сушы *S*/*** State Flag Дзяржаўнымі ўстановамі на сушы **W/*** War Flag Сухапутнымі войскамі ***/C** Civil Ensign На цывільных прыватных суднах. Гандлёвы (камерцыйны) сцяг ***/*S* State Ensign На дзяржаўных суднах ***/**W War Ensign Сцяг ВМФ CS*/*** Civil and State Flag Цывільнымі асобамі і ўстановамі і дзяржаўнымі ўстановамі на сушы *SW/*** State and War Flag Дзяржаўнымі ўстановамі на зямлі і сухапутнымі войскамі CSW/*** National Flag Для ўсіх мэт на сушы ***/CSW National Ensign Для ўсіх мэт на вадзе CSW/CSW National Flag and Ensign Для ўсіх мэт на вадзе і сушы

Таксама ўжываюцца адмысловыя сімвалы для апісання іншых аспектаў выкарыстання сцяга, як напрыклад — афіцыйны статус, які бок сцяга выяўлены і падобнае:

Афіцыйная або дэ-юрэ версія сцяга, або пярэдні бок Малюнак прапанаваны, але не прыняты афіцыйна Рэканструкцыя малюнка па апісаннях Зваротны бок сцяга Неасноўны, але дазволены малюнак Альтэрнатыўная версія сцяга Версія сцяга дэ-факта Двухбаковы сцяг — на розных баках розныя малюнкі Пярэдні бок сцяга злева ад тронка Ухвалены афіцыйна сцяг Гістарычна выкарыставаны сцяг Зваротны бок — адлюстраванне пярэдняга Зваротны бок ідэнтычны пярэдняму Невядома, што выяўлена на зваротным баку Сцяг можна падвешваць вертыкальна, павярнуўшы на 90° флагшток, каб крыж заставаўся зверху злева Для вертыкальнага падвешвання выкарыстоўваецца спецыяльны сцяг з павернутай выявай Спосаб вертыкальнага падвешвання невядомы Сцяг сіметрычны, і яго можна свабодна падвешваць вертыкальна Сцяг мацуюць выключна вертыкальна Сцяг не ўхвалены, не пацверджаны і не павінен выкарыстоўвацца

Гл. таксама Геральдыка

Катэгорыя:Дапаможныя гістарычныя навукі