Паўднёвы федэральны ўніверсітэт () — вышэйшая навучальная ўстанова ў гарадах Растоў-на-Доне і Таганрог.
Паўднёвы федэральны ўніверсітэт вядзе сваю гісторыю з 1915 года, калі ў Растоў-на-Доне ў сувязі з Першай сусветнай вайной пераехаў Імператарскі Варшаўскі ўніверсітэт. У далейшым Імператарскі Варшаўскі ўніверсітэт быў ператвораны ў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Непасрэдна Паўднёвы федэральны ўніверсітэт быў створаны ў 2006 годзе шляхам аб’яднання Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Растоўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Таганрогскага дзяржаўнага радыётэхнічнага ўніверсітэта і Растоўскай дзяржаўнай акадэміі архітэктуры і мастацтваўГісторыя ПФУ.
Структура У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя структурныя адзінкі:Склад ПФУ Акадэмія архітэктуры і мастацтваў Акадэмія біялогіі і біятэхналогіі Акадэмія псіхалогіі і педагогікі Акадэмія фізічнай культуры і спорту Інжынерна-тэхналагічная акадэмія Інстытут камп’ютэрных тэхналогій і інфармацыйнай бяспекі Інстытут гісторыі і міжнародных адносін Інстытут матэматыкі, механікі і камп’ютэрных навук Інстытут навук аб Зямлі Інстытут сацыялогіі і рэгіёназнаўства Інстытут філалогіі, журналістыкі і міжкультурнай камунікацыі Інстытут філасофіі і сацыяльна-палітычных навук Інстытут высокіх тэхналогій Інстытут нанатэхналогій, электронікі і прыборабудавання Ваенны навучальны цэнтр Факультэт кіравання Фізічны факультэт Хімічны факультэт Эканамічны факультэт Юрыдычны факультэт
Спасылкі Афіцыйны сайт ПФУ
Катэгорыя:Універсітэты Расіі Катэгорыя:Растоў-на-Доне Катэгорыя:Таганрог Катэгорыя:2006 год у Расіі Катэгорыя:Федэральныя ўніверсітэты Расіі