Народнае апалчэнне Данбаса — узброенае фарміраванне, якое дзейнічала ў Данецкай Народнай Рэспубліцы.

Народнае апалчэнне Данбаса было створана вясной 2014 года. Тады арганізацыя ўдзельнічала ў прарасійскіх выступленнях ва Украіне ў Данецкай вобласці. Праваахоўныя органы арыштавалі кіраўнікоў арганізацыі: 6 сакавіка быў арыштаваны Павел Губараў, 22 сакавіка — Міхаіл Чумачэнка. Байцы арганізацыі ўдзельнічалі ў захопе адміністрацыйных будынкаў у Данецкай вобласці ў красавіку 2014 года.

У лістападзе 2014 года Народнае апалчэнне Данбаса было ператворана ў 1-й армейскі корпус Узброеных сіл ДНР.

Спасылкі Игорь Ильяш, Сколько белорусов прошли через войну на Донбассе? Расследование «Белсата» // Белсат, 27 лютого 2018 <small>

Катэгорыя:2014 год ва Украіне Катэгорыя:Вайна на ўсходзе Украіны Катэгорыя:Гісторыя Данецкай вобласці Катэгорыя:Данецкая Народная Рэспубліка Катэгорыя:Узброеныя сілы