Брацкія магілы — вайсковае пахаванне ў вёсцы Чарніцы, Віцебская вобласць. Брацкія могілкі савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца на тэрыторыі школы-інтэрната імя А. І. Кальцова.
Апісанне У брацкіх магілах пахаваны 393 воіны і партызаны, якія загінулі ў чэрвені 1944 годзе падчас акружэння і знішчэння нямецкіх войскаў, што трымалі абарону ўздоўж ракі Чарніца. Тут знаходзіцца і магіла летчыка — Героя Савецкага Саюза маёра Аляксея Іванавіча Кальцова.
У 1962 годзе на могілках пастаўлены помнік — скульптура воіна.
Літаратура Гукалов, А. Оставили след в истории района / А. Гукалов // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2007. — 2 чэрв. — С. 2. Брацкія могілкі савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 300.
Катэгорыя:Брацкія магілы Лёзненскага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Чарніцы (Лёзненскі раён)