Аб першым выпадку захворвання COVID-19 у Емене было паведамлена 10 красавіка 2020 года на фоне шматгадовага ўзброенага канфлікту, што згубна паўплываў на медыцыну краіны. Хвароба дыягнаставана ў Хадрамаутэ ў 60-гадовага мужчыны. У гэтым рэгіёне быў уведзены 12-гадзінны каменданцкі час.
Ахова здароўя Емена цяжка пацярпела ў выніку грамадзянскай вайны; акрамя таго, выказваліся апасенні пра складанасць забеспячэння сацыяльнага дыстанцыявання і нават мыцця рук. Па паведамленні праекта ACAPSruen за сакавік 2020 года, з пачатку канфлікту вымушанымі перасяленцамі апынуліся больш за 3,6 млн чалавек. У бежанцаў было распаўсюджана пражыванне ў перапоўненых неафіцыйных паселішчах без належнага доступу да санітарыі. Па стане на красавік 2020 года на тэрыторыі Емена распаўсюджаныя халера і ліхаманка дэнге; рэсурсы для барацьбы з імі адымалі рызыкі, звязаныя з COVID-19.
З мэтай прадухілення патэнцыйнай ўспышкі каранавіруса ў краіне Саудаўская Аравія, якая ўзначальвае інтэрвенцыю ў краіну, абвясціла ў Емене двухтыднёвае перамір’е.
Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 11 тыс. выпадкаў заражэння, у тым ліку 2 тыс. смерцяў"Coronavirus Pandemic (COVID-19)".. Заўвагі
Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у Емене