Пацверджана, што пандэмія COVID-19 дасягнула непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі ў сакавіку 2020 года. Да 5 чэрвеня выяўлена выяўлена 494 хворых, 11 чалавек памерлі.

Агульныя звесткі 12 студзеня 2020 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) пацвердзіла, што новы каранавірус COVID-19 стаў прычынай рэспіраторнага захворвання ў групе людзей у горадзе Ухань (правінцыя Хубэй, Кітай), пра які СААЗ даведалася 31 снежня 2019 года.

Лятальнасць ад COVID-19 нашмат ніжэй, чым у SARS, пандэмія якога адбылася ў 2003 годзе, аднак заразнасць новага захворвання нашмат вышэй, што прыводзіць да падвышанай смяротнасці.

Храналогія Сакавік 30 сакавіка быў пацверджаны першы выпадак. Красавік Да 10 красавіка ў Луганскай Народнай Рэспубліцы было пацверджана 8 выпадкаў.

Да 15 красавіка ў Луганскай Народнай Рэспубліцы было пацверджана 17 выпадкаў.

Рэакцыя ўкраінскіх уладаў Міністэрства па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны, што займаецца ЛНР і ДНР, сцвярджае, што на некантралюемай урадам Украіны тэрыторыі Луганскай вобласці ад насельніцтва хаваюць рэальную сітуацыю па COVID-19. Паводле інфармацыі міністэрства, на тэрыторыях, якія кантралююцца ЛНР, асобам, што маюць сімптомы, падобныя на сімптомы COVID-19, ставяць дыягназ ВРВІ, і такіх асоб там усяго каля 10000 хворых.

Служба бяспекі Украіны заявіла, што па стане на 3 красавіка ў Луганску і Стаханава памерлі 13 чалавек з прыкметамі захворвання COVID-19.

Заўвагі

Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у Луганскай Народнай Рэспубліцы