Уладзімір Яфімавіч Смірноў (; , Барнаул — , Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Барнаул. Скончыў шэсць класаў школы, працаваў токарам на станкабудаўнічым заводзе і вучыўся ў аэраклубе. З 1943 года на 1-м Прыбалтыйскім фронце. Член КПСС з 1943 года. Камандзір аддзялення гвардыі старшы сяржант У. Я. Смірноў вызначыўся ў баях за вызваленне Лёзненскага раёна. 12 лістапада 1943 года на чале аддзялення аўтаматчыкаў удзльнічаў у адбіцці варожай контратакі каля хутара Дзярабішча, знішчыў 12 ворагаў. 14 лістапада 1943 года адбыўся бой за вышыню ў раёне вёсцы Шумшчына. Памёр у баі, ратуючы жыццё камандзіра.
Пахаваны ў вёсцы Вялікае Сяло на вайсковых могілках, там пастаўлены помнік-скульптура воіна. У Лёзне імем У. Я. Смірнова названа вуліца. У Велікасельскай 8-гадовай школе створаны куток, прысвечаны жыццю і подзвігу У. Я. Смірнова. У Барнауле імем героя названы вуліца, сярэдняя школа, пастаўлены помнік, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошкаЯны вызвалялі Лёзненшчыну.
Літаратура
Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі Государственная информационная система «Память народа» Смирнов Владимир Ефимович // Герои Алтайского края Музейный комплекс «Дорога памяти»
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС