Абу-Бекір Юх’янавіч Шабановіч (нар. , недалёка ад Іўя, цяпер Беларусь) — мусульманскі рэлігійны і татарскі культурны дзеяч Рэспублікі Беларусь, выкладчык.
Біяграфія У дзяцінстве 4 гады вывучаў іслам у Іўеўскай мячэці. Пасля сканчэння ВНУ працаваў настаўнікам гісторыі і фізкультуры. Быў пераведзены на працу ў ідэалагічны аддзел Мінскага абкама КПБ. Пасля працаваў дырэктарам СШ № 65 імя Героя Савецкага Саюза Б. Акрэсціна г. Мінска.
Браў актыўны ўдзел у ісламскім рэлігійным і татарскім культурным руху, узначальваў «Беларускае грамадскае аб’яднанне татараў „Зікр уль-Кітаб“». У 2005 годзе на 6-м пазачарговым з’ездзе Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання Беларусі быў абраны яго старшынёй (муфтыем).
У 2006 годзе абвінаваціў газету «Згода», якая перадрукавала карыкатуры на прарока Мухамеда, у знявазе пачуццяў вернікаў і палітычнай правакацыі, аднак выступіў супраць зняволення рэдактара газеты Аляксандра Здвіжкова.
Спасылкі Три жизни муфтия Абу-Бекира Новы беларускі муфтый не бачыць праблем у адносінах з уладамі В Белоруссии возбудили уголовное дело против газеты в связи с публикацией карикатур на пророка Мухаммеда
Катэгорыя:Беларуска-літоўскія татары Катэгорыя:Іслам у Беларусі Катэгорыя:Постаці ісламу Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Іўеўскага раёна