Тара́н дубі́льны, драсён дубільны (Polygonum coriarium) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 2 м. Мае шмат разгалінаваных, голых або апушанае сцяблоў, добра развітую каранёвую сістэму. Лісце яйцападобнае або яйцападобна-ланцэтнае даўжынёй 8—14 см, з кароткімі чаранкамі, часам апушанае знізу. Кветкі невялікія, з пяццю пялёсткамі, белага колеру, у мяцёлчатых суквеццях, з прыемным пахам. Плод — арэшак.

Пашырэнне Расце ў лясах і на горных лугах Сярэдняй Азіі. Інтрадукаваны ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі.

Гаспадарчае значэнне Дубільная, кармавая і меданосная расліна. У каранях маецца 15—30 % дубільных рэчываў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Горец дубильный, таран дубильный — Polygonum coriarium Grig. // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия

Катэгорыя:Драсёнавыя Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Дубільныя расліны