У Папуа — Новай Гвінеі першы выпадак заражэння COVID-19 быў зафіксаваны 20 сакавіка 2020 года ў 45-гадовага мужчыны. Па стане на 16 красавіка гэты дыягназ быў пацверджаны у сямі чалавек у краіне.

Храналогія 20 сакавіка 2020 года быў пацверджаны першы выпадак захворвання. Станоўчым апынуўся тэст 45-гадовага мужчыны італьянскага паходжання, што раней прыбыў з Іспаніі.

6 красавіка зафіксаваны другі выпадак заражэння COVID-19 у краіне. Захварэла 40-гадовая жанчына з раёна Какапо, якая жыла ў сваёй вёсцы. У выніку ў правінцыі Усходняя Новая Брытанія быў уведзены 21-дзённы перыяд ізаляцыі. Прэм’ер-міністр Папуа — Новай Гвінеі Джэймс Марапэ заявіў, што ў правінцыю не будзе ўезду «па сушы, мора або паветры».

Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 45 917 выпадкаў заражэння, у тым ліку 668 смерцяў.

Крыніцы

Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у Папуа — Новай Гвінеі