Амар Сі (; нар. , Трап, Іль-дэ-Франс) — французскі акцёр, лаўрэат прэміі «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю. Сярод вядомых акцёрскіх работ Сі такія фільмы, як «Недатыкальныя (1+1)», «Шакалад», «Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні».

Біяграфія Маці Амара з Маўрытаніі, бацька з Сенегала, абодва паходзяць з народнасці фульбэ. Ён быў чацвёртым з васьмі дзяцей у сям’і.

Падчас свайго навучання ў школе, Амар пачаў працаваць на радыё. Пасля заканчэння школы ён атрымаў прапанову ад прадзюсарскай кампаніі зрабіць ўласнае шоў, якое пасля ператварылася ў камедыйнае тэлешоу «Амар і Фрэд» () з акцёрам Фрэдам Цеста.

Поспех акцёру прынесла роля Дрыса ў фільме «1+1/Недатыкальныя» (2011), за якую ён атрымаў прэмію «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю, а таксама быў намінаваны на прэмію «Спадарожнік».

Зноскі

Катэгорыя:Акцёры Францыі