А́ндрэйс Пу́мпурс (; , хутар Кейраны, Ліелюмправа, Рыжскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — , Рыга, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя) — латышскі паэт, найбольш вядомы дзякуючы стварэнню эпічнага твору «Лачплесіс» і бачны дзеяч руху младалатышы. Таксама прымаў удзел добраахвотнікам у вайне на баку Сербіі супраць Асманскай імперыі ў 1876 годзе, а таксама служыў афіцэрам у расійскім войску. Быў заўзятым прапагандыстам латышскай культуры.

Біяграфія Быў адным з трох дзяцей з сям’і малазямельнага селяніна. Не маючы магчымасці працягнуць сваю адукацыю пасля завяршэння трохгадовага курсу з-за беднасці сваёй сям’і, быў вымушаны працаваць каморнікам і рабіць брудную працу са сваім бацькам. Пумпурс захапляўся латышскай вуснай традыцыяй, асабліва моцна яму падабаліся легенды. Свае першыя вершы і раннія накіды эпасу былі напісаны ў Пебалзе, сельскім цэнтры латышскай адукацыі і культурнага жыцця паміж 1867 і 1872 гадамі.

Пасля кароткага перыяду ў Рызе ён з’ехаў у Маскву ў 1876 годзе, дзе пазнаёміўся са славянафіламі Іванам Аксакавым і Міхаілам Катковым. Пумпурс стаў трэцім латышскім добраахвотнікам, які змагаўся за Сербію з іншымі расійскімі саюзнікамі супраць туркаў. Ваенная кар’ера вымусіла яго з’ехаць у Севастопаль, а затым у Адэсу, дзе ён атрымаў адукацыю афіцэра. У 1882 годзе ён вярнуўся на радзіму, дзе браў удзел у таемных сустрэчах руху нарадавольцаў. З 1895 года ён працаваў інтэндантам у Дзвінску. Памёр праз рэўматызм, пахаваны на Вялікіх могілках у Рызе.

Памяць

Імем Андрэйса Пумпурса названы вуліцы ў Рызе і шматлікіх іншых гарадах Латвіі. У цэнтры Даўгаўпілса ў скверы, які носіць імя паэта, пастаўлены помнік (скульптар Волкава). У Ліелвардэ адкрыты музей паэта. У 1961 годзе была выпушчана паштовая марка СССР, прысвечаная Пумпурсу.

Літаратура Viktors Hausmanis, ed.: Latviešu rakstniecība biogrāfijās. Rīga: LZA, 1992. Anita Rožkalne, project manager: Latviešu rakstniecība biogrāfijās. 2., rev. und erw. Aufl.- Rīga: Zinātne, 2003. Teodors Zeiferts: Latviešu rakstniecības vēsture. Rīga: 1922. Arveds Švābe: Latvijas vēsture 1800—1914. Uppsala: Daugava, 1958. Arveds Švābe, ed.: Latvju enciklopēdija. Stockholm: Trīs Zvaigznes, 1952—1953.

Спасылкі

Працы на праекце Gutenberg Працы ў Internet Archive Старонка на сайце Philatelia.Ru

Катэгорыя:Пісьменнікі Латвіі Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі паводле алфавіта Катэгорыя:Постаці Даўгаўпілса Катэгорыя:Штабс-капітаны Катэгорыя:Латышскамоўныя паэты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Латвіі