Юрась (Юрый Віктаравіч) Пацюпа (нар. 13 сакавіка 1965, Полацк) — беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык.
Біяграфія Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага ўніверсітэта ў 1992 годзе. У 1990—1992 працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі народнага дойлідства і побыту. З 1992 — у Гродзенскім універсітэце: загадчык лабараторыі, аспірант кафедры беларускай культуры, а з 1996 — выкладчык гэтай кафедры. Навуковую працу пачынаў пад кіраўніцтвам прафесара Аляксея Пяткевіча.
У 2007—2012 працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», з 2013 — у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Жыве ў Мінску.
Творы «Ноч» (1991). «Сабака» (2008). «Анонс. Квадрат тэкстаў» (2013).
Працы Каб не было суб’ектывізму // Літаратура і мастацтва, 1988, 15 крас. Да традыцыі: эсэ // Літаратура і мастацтва, 1993, 21 мая. С/Т (серп і молат) або Парафеномен соцрэалізму // Калосьсе, 1993, № 1. С. 8-15. Моўная утопія Вацлава Ластоўскага як славянская трансфармацыя футурызму // Крыніца, 1994, № 8 (2). С. 14-23. Гратэскі і арабескі: Дзьве плыні ў беларускай літаратуры, пазначаныя М. Багдановічам // Сьвіцязь, 1994, №3. С. 73-90. Зацемкі на палёх філасофскага слоўніка // Культура, 1994, 30 ліст. (Зно, № 19) З новых зацемак // Культура, 1995, 5 ліп. Гордзіеў вузел, або Як разьвязаць пастанову? // Культура, 1996, 6—12 жн. Беларуская мова ў часе // Гармонія беларускага слова: падручныя нарысы для журналістаў. — Гродна, 1999. С. 5-27. Кароткі расейска-беларускі слоўнік фразэалягізмаў і фразаў // Гармонія беларускага слова: падручныя нарысы для журналістаў. — Гродна, 1999. С. 57-74. Выточны элемэнт культуры: лінгвістычныя ідэі Максіма Багдановіча // «Фрагмэнты» №1-2, 1999. С. 246—273. Прырода красы і краса прыроды // Крыніца, 1999, № 6 (53). С. 25-42. Як Эдвард Кінан выбіў Богу вокны // Arche Скарына, 2001, № 6. С. 72-86. Слоўнік беларускай мовы // «Свой лад», 2003 Адказ на анкету: «Ці добра ўчынілі адраджэнцы канца 80-х, зрабіўшы выбар на карысьць „тарашкевіцы“?» // Arche, 2003, № 2. Навука, навучаньне навучальны // Свой лад, 2003, № 4. Дык хто першы разьвязаў пастанову? // Свой лад, 2003, № 5. Яйка зьнесенае ў габінэце? // Свой лад, 2003, № 6. С. 10-11. З трасянкі на мову: Тыповыя лексычныя абмылы, хібы, недакладнасьці // Свой лад, 2003, № 8. Занядбаная старонка правапісу: Прапановы пісаньня прыназоўніка у/ў перад словамі, што пачынаюцца з галоснай // Arche , 2003, № 6. С. 162—175. Постмадэрнізм, калыска мая // Arche , 2004, № 3. С. 249—274. Страла Зэнона: рытмалягічны трактат // Arche , № 5 (34) — 2004. С. 262—319. Крывіцкі лексыкон: слоўнік-дэтэктыў // Arche, № 3 (54) — 2007 Правапісны сымптом моўнай хваробы // Arche, № 11 (62) — 2007 Як перадаваць антычныя лягаэды? // Arche , 2005, № 5. С. 289—294. Стагоддзе паэзіі Івана Франка ў Беларусі // Роднае слова, 2006. № 8. С. 51-52. Найлепшы верш Цішкі Гартнага? // Arche , 2006, № 9. С 143—158. З рознаколерных лапікаў: Цэнтон і роднасныя яму з’явы ў беларускай паэзіі // Роднае слова, 2007, № 1. С. 17-18. (У суаўтарстве з В. Жыбулем.) Таемная сіла зярняці: Эстэтычны змест першай публікацыі Максіма Багдановіча // Роднае слова, 2007, № 7. С. 10-12. Пралегамэны да фармальнага пазнаньня лірыкі // Arche , 2007, № 12. С. 179—227. Сістэма часцінаў мовы: Да іманентнай беларускай граматыкі // Arche, 2011, № 11. С. 227—259.(У суаўтарстве з П. Букам.) Невядомы санет Максіма Багдановіча // Маладосць. 2012. № 3 . С. 75-83. Два пераклады: Матар’ялы да расейска-беларускага слоўніка // Тэксты, 2013, № 4. С. 160—172.
Літаратура Зенюкевіч Т. І. Літаратурная Лідчына // Лідскі летапісец №16.
Спасылкі Пацюпа Юрый Віктаравіч // Саюз беларускіх пісьменнікаў Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасцях у Юрася Пацюпы // Радыё Рацыя, 2009-03-29 Культура беларускай мовы // Беларускі калегіум, лекцыі Рахунак Ю. Пацюпы ў LJ
Катэгорыя:Нарадзіліся 13 сакавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1965 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Полацку Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі