«Белару́скі ты́дзень» — штотыднёвы тэлевізійны часопіс канала TVP3 Białystok для беларускай меншасці, які выходзіць з 1997 года па-беларуску.

Апісанне Праграма паўстала ў супрацоўніцтве з нацыянальнымі арганізацыямі на Падляшшы. Першапачаткова выходзіла на канале TVP Białystok у рамках тэлечасопіса пра нацыянальныя меншасці «». З 2004 года выходзіць як штотыднёвая самастойная перадача працягласцю 20 хвілін. 95 % эфірнага часу аддаецца асвятленню жыцця беларускай меншасці на Падляшшы. Праграма выходзіць беларускай мовай з польскімі субтытрамі.

У пачатку красавіка 2020 года тагачасны дырэктар TVP Białystok Яўгеніюш Шпакоўскі вырашыў спыніць выхад перадачы. Пасля хвалі крытыкі і публічных абмеркаванняў, у тым ліку з боку дэпутатаў Сейма, дырэктар Яўгеніюш Шпакоўскі адмовіўся ад свайго рашэння.

Спасылкі Старонка перадачы на старонцы TVP3 Białystok

Катэгорыя:Тэлеперадачы Польшчы Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы Катэгорыя:Інфармацыйныя тэлеперадачы Катэгорыя:Тэлеперадачы на беларускай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 1997 годзе Катэгорыя:1997 год у Польшчы