Лю́двік Станісла́ў Фадзе́й Акі́нчыц (, Гродзенская губерня — , Кунгур) — лекар, удзельнік паўстання 1863 года. Брат Уладзіслава і Фелікса.
Біяграфія Нарадзіўся ў Гродзенскай губерні. Паляк, каталіцкага вызнання.
Скончыў медыцынскі факультэт Імператарскага ўніверсітэта ў Маскве (1862). Жыў і займаўся лекарскай практыкай у Свіслачы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні.
25 чэрвеня 1863 года арыштаваны «за садзейнічанне паўстанню» і прыгавораны да ссылкі. Пакаранне адбываў у Кунгуры на Урале.
Працаваў земскім урачом, стаў адным з заснавальнікаў курортнай медыцыны. За асаблівыя заслугі ў 1886 годзе ўзнагароджаны ордэнам святога Станіслава 3-й ступені.
Памёр у 1903 годзе, пахаваны ў Пермі на Егашыхінскіх «польскіх» могілках.
Сям’я Сын Людвік Акінчыц (1874—1941) — вядомы расійскі і савецкі хірург-гінеколаг, эндакрынолаг.
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Памерлі ў Пермскім краі Катэгорыя:Медыкі Расіі