Януш Алендскі (? — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», другі сын мельніцкага войскага Станіслава, брат Крыштафа, апекун малых дзяцей апошняга. Пачынальнік кальвінскай галіны роду, якая пражывала ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Цівун платэльскі ў Жамойцкай зямлі (1540), староста браньскі (1565). Ленны ўладальнік маёнтка Хрустаў з фальваркамі Яманты, Калонна і Лапеніца, дамоў і пляцаў у Ваўкавыску. У 1574 годзе набыў ад князя Шчаснага Яраславіча і Лізаветы з Хадкевічаў Галоўчынскіх маёнтак Мачульна ў Ваўкавыскім павеце.
Сям’я Жанаты з Ганнай Рыгораўнай з Трызнаў, пакінуў сыноў Яна (пам. 1614, нашчадкаў не пакінуў) і Крыштафа, а таксама дачку Кацярыну.
Літаратура
Януш Катэгорыя:Старосты бранскія Катэгорыя:Цівуны платэльскія