Станіслаў Алендскі (? — ?) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Багуслава і Соф’і з Незабытоўскіх.
Староста дзякаўскі і жыліцкі па прывілеі караля Аўгуста II (1726), гэтае староства за кансэнсам караля Аўгуста III у 1740 годзе перадаў свайму стрыечнаму брату Тэафілу, сыну Юрыя. Судзіўся ў 1741 годзе з рэгентам рэчыцкім Стэфанам Скарынам.
Сям’я Жонка Соф’я з Бярновічаў герба «Казічкоўскі», ад яе дзеці: Багуслаў, староста дзякаўскі і жыліцкі па прывілеі караля Аўгуста III (1750), пасол да элекцыі караля Станіслава Аўгуста. Памёр беспатомным. Стэфан Казімір (нар. 1740), староста жыліцкі. У шлюбе з Феліцыянай з Кнабнафаў. Людвіка, каля 1770 года ўзяла шлюб з Янам Трокеанам, капітанам яго каралеўскай мосці. Юстына; Тэафіля; Соф’я.
Спасылкі Генеалогія роду Алендскіх мачулінскай лініі . «Гербоўнік беларускай шляхты». Т.1. Мінск. 2002. С. 146—151.
Станіслаў Катэгорыя:Старосты дзякаўскія Катэгорыя:Старосты жыліцкія