Папялу́шка альбо Крышталё́вы панто́флік ( або , , ) — заходнееўрапейская казка, найбольш вядомая ў рэдакцыях Шарля Перо, братоў Грым і іншых. Адзін з найбольш папулярных сюжэтаў, які мае больш за тысячу ўвасабленняў у фальклоры розных народаў свету.
Казка распавядае пра дзяўчынку, з якой жорстка абыходзіцца мачыха. З дапамогай добрай феі дзяўчынка трапляе на бал. У поўнач яна павінна павярнуцца назад і, бегучы, губляе крышталёвы пантофлік. Прынц, які закахаўся ў яе, знаходзіць пантофлік і выкарыстоўвае яго пазней, каб знайсці яе.
Катэгорыя:Казкі