Рэспубліка́нскі фестыва́ль-кірма́ш працаўнікоў вё́скі «Дажы́нкі» — штогадовы фестываль працаўнікоў вёскі, які праводзіўся ў Беларусі ў 1996—2014 гадах. На фестываляў ушаноўвалі лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Беларусі. За ўсю гісторыю «Дажынак» фестываль не праводзіўся толькі аднойчы: у 1999 годзе з прычыны невысокага ўраджаю.
Афіцыйную частку фестывалю звычайна адкрывае шэсце пачэсных гасцей, дэлегацый абласцей, творчых калектываў і іншых удзельнікаў.
Штогадова ствараецца адпаведны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да «Дажынак», паводле якога будуюцца новыя і рэканструююцца існуючыя аб’екты і камунікацыі, праводзіцца капітальны рамонт і добраўпарадкаванне гарадскіх вуліц.
10 сакавіка 2014 года Аляксандр Лукашэнка прапанаваў больш не праводзіць рэспубліканскія «Дажынкі», а ўзнагароджваць аграрыяў непасрэдна ў раёнах на базе аграгарадкоў і ў абласцях на базе райцэнтраў, за выключэннем гарадоў абласнога падпарадкавання і тых, дзе ўжо праходзіў фестываль-кірмашРэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» зменіць фармат. Таксама Лукашэнка прапанаваў узнагароджваць лепшых аграрыяў краіны не на рэспубліканскім фэсце-кірмашы ў верасні, а ў пачатку каляндарнага года ў Палацы незалежнасці ў МінскуЛукашэнка: Рэспубліканскіх «Дажынак» больш не будзе.
Месцы правядзення 1996 год — Столін 1997 год — Масты «Дажынкі-1997». МастыМасты: што далі гораду «Дажынкі»? 1998 год — Нясвіж Нясвіж 2000 год — Шклоў 2001 год — Мазыр Дажынкі ў Мазыры перанеслі на тыдзень 2002 год — Полацк У Полацку стартавалі Дажынкі-2002 2003 год — Пружаны Дажынкі-2003 у Пружанах 2004 год — Ваўкавыск Дажынкі і «карцінкі» 2005 год — Слуцк «Дажынкі-2005» пройдуць у Слуцкім раёне 2006 год — Бабруйск У Бабруйску пачаўся фестываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2006» 2007 год — Рэчыца Рэчыца: «Я ніколі вас не пушчу фарбаваць гэты ламаны дах» 2008 год — Орша Дажынкі ў Оршы. Фотарэпартаж — Наша Ніва 2009 год — Кобрын Дажынкі 2009 — Інфармацыйны сайт города Кобрын 2010 год — Ліда Дажынкі 2010 — Інфармацыйны сайт города Ліда 2011 год — Маладзечна «Дажынкі — 2011» у Маладзечна 2012 год — Горкі 2013 год — Жлобін 2014 год — Гарадок Як Гарадок рыхтуецца да «Дажынак-2014»: плошча без Леніна, лыжаролерная траса сусветнага ўзроўню, глянец на будынках Крыніцы
Спасылкі Хто прыдумаў «Дажынкі» Таццяна Вадалажская: «Дажынкі» як фактар развіцця беларускіх гарадоў Што важна разумець пра «Дажынкі» Дзмітрый Галіноўскі: Планаванне «Дажынак» — заканадаўчае афармленне
Катэгорыя:Фестывалі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Сельская гаспадарка Беларусі