Беларуская праваслаўная царква 12 снежня 1999 года праславіла ў ліку мясцовашанаваных святых 23-х навамучанікаў, што неслі крыж свайго служэння ў Мінскай епархіі ў XX стагоддзі і былі забіты. Тыя навамучанікі, якія праслаўлены сёння, яўляюць нам узор стойкага і бескампраміснага служэння на «ніве Хрыстовай; служэнне, якое праходзіла ва ўмовах масавых пераследаванняў за веру праваслаўную».
Памяць 15 (28) кастрычніка.
Навамучанікі Беларускія Протаіерэй Уладзімір Хіраска, настаяцель царквы іконы Маці Божай «Усіх тужлівых радасць» г. Мінску. Некалькі разоў быў арыштаваны, апошні раз выйшаў з заключэння паўсляпым, памёр у 1933 годзе ад абсалютнага разладу здароўя, падарванага ў турме. Протаіерэй Васіль Ізмайлаў, настаяцель Свята-Уваскрасенскага сабора г. Барысава. За супраціўленне абнаўленцам, якія імкнуліся захапіць сабор, арыштаваны ў 1927 г. Прыняў мучаніцкую смерць падчас знаходжання ў Салавецкім лагеры асаблівага прызначэння ў 1933 г. Іерэй , настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы вёскі Цімкавічы Капыльскага раёна. Да рэвалюцыі — дэпутат 2-й Дзяржаўнай Думы ад сялян. Сан свяшчэнніка прыняў у пачатку 1920-х гг., калі шырыліся ганенні на Царкву. Арыштаваны і расстраляны ў 1930 г. Іерэй Валерыян Навіцкі, настаяцель Свята-Троіцкай царквы вёскі Цялядавічы Капыльскага раёна. Арыштаваны ў пачатку калектывізацыі за тое, што выступаў супраць удзелу аднавяскоўцаў у антырэлігійных гуртках. Расстраляны ў 1930 г. Іерэй Уладзімір Хрышчановіч, настаяцель царквы Праабражэння Гасподняга вёскі Языль Старадарожскага раёна. Арыштаваны за частае адпраўленне богаслужэнняў, а таксама за заклікі да вернікаў не пакідаць храм, верыць у Госпада і маліцца Яму. Расстраляны ў 1933 г. Іерэй Іаан Вячорка, настаяцель царквы Пакрова Божай Маці вёскі Крываносы Старадарожскага раёна. Арыштаваны ў 1933 г. Расстраляны за мужныя паводзіны ў час допытаў. Протаіерэй Сергій Радакоўскі, настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Таль Любанскага раёна. Першы раз арыштаваны ў 1930 г., адпраўлены на лесапавал. Другі раз арыштаваны ў 1933 г. Расстраляны. Іерэй Уладзімір Талюш, настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы в. Залужжа Старадарожскага раёна. Арыштаваны за спробу збору сярод прыхаджанаў сродкаў, неабходных для выплаты падатка з царквы. Прыгавораны да 10 гадоў канцлагеру. З лагеру не вярнуўся. Протаіерэй Міхаіл Навіцкі, настаяцель Свята-Петра-Паўлаўскай царквы мястэчка Узда. Адначасова выконваў абавязкі благачыннага. У ноч напярэдадні Вялікай Суботы 1935 г. збіты невядомым яўрэям, які патрабаваў ад яго царкоўныя каштоўнасці. Памёр на трэці дзень Святой Пасхі. Протаіерэй Парфіры Рубановіч, настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы Заслаўя. Арыштаваны ў 1937 г. паводле ілжывага абвінавачання. Заключаны ў канцлагер на 10 год. Загінуў у 1943 годзе. Протаіерэй Міхаіл Плышэўскі, настаяцель царквы Святога прарока Ільі ў мястэчку Шацку Пухавіцкага раёна. У канцы 1920-х — пач. 30-х гг. неаднойчы арыштоўваўся. У апошні раз пазбаўлены волі ў 1937 г. Расстраляны ў дзень Праабражэння Гасподняга. Протаіерэй Дзімітры Паўскі, да рэвалюцыі — настаяцель Мінскага Свята-Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора. У 1920-я гг. служыў у царкве Святога Духа ў Астрашыцкім Гарадку. Упершыню арыштаваны ў 1931 г. Прыгавораны да 5-ці гадоў заключэння ў канцлагеры. Пасля вызвалення ў 1937 г. арыштаваны паўторна і расстраляны. Протаіерэй Іаан Варанец, настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы ў Смілавічах. Быў арыштаваны ў 1930 г., затым — у 1937. У час усесаюзнага перапісу насельніцтва пераконваў прыхаджан не баяцца ўладаў і запісвацца веруючымі. Расстраляны ў дзень Праабражэння Гасподняга. Протаіерэй Леанід Біруковіч, настаяцель Свята-Успенскай царквы в. Брадзец Бярэзінскага раёна. Тройчы арыштоўваўся — у 1934, 1935 і 1937 годзе. Расстраляны за хадайніцтва па адкрацці прыходскага храма. Протаіерэй Аляксандр Шалай, настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Блонь Пухавіцкага раёна. Арыштаваны ў 1937 г. за арганізацыю збору подпісаў для адкрыцця мясцовай царквы. Протаіерэй Мікалай Мацкевіч, настаяцель Свята-Андрэеўскай царквы г. Барысава. Арыштаваны ў 1937 г. за нежаданне адмовіцца ад сана і расстраляны. Протаіерэй Іаан Панкратовіч, настаяцель Свята-Пакроўскай царквы в. Чыжэвічы (цяпер у межах горада Салігорску). Арыштаваны ў 1937 г. за заклікі да сялян падпісвацца за аднаўленне раней зачыненай прыходскай царквы. Расстраляны. Дыякан Мікалай Васюковіч служыў у царкве Раства Багародзіцы в. Ліцвяны Уздзенскага раёна. Арыштаваны ў 1937 г. за смелыя выказванні, якія выкрывалі беззаконні ўладаў. Расстраляны. Протаіерэй Уладзімір Зубковіч да рэвалюцыі — памочнік інспектра Мінскай духоўнай семінарыі. Пазней — настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы мястэчка Смалявічы. Арыштаваны ў 1937 г. за тое, што не адрокся ад сана. Расстраляны. Іерэй Дзімітры Плышэўскі служыў другім свяшчэннікам у Смалявічах. Арыштаваны па той жа прычыне і расстраляны ў 1937 г. Протаіерэй Уладзімір Пастэрнацкі быў настаяцелем Спаса-Увазнясенскай царквы ў Капылі. Першы раз арыштаваны ў 1936 г. за тое, што вёў запісы людзей, якіх ён хрысціў. Другі раз арыштаваны ў 1937 г. за тое, што працягваў служыць Госпаду Богу. Расстраляны. Архімандрыт Серафім (Шахмудзь) з'яўляўся насельнікам Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. У час вайны, выконваючы абавязкі місіянера ва Усходняй Беларусі, адчыніў шмат праваслаўных храмаў. Арыштаваны ў верасні 1944 г. Прыгавораны да пяці гадоў зняволення ў папраўча-працоўным лагеры. Па-мучаніцку памёр у турме. Протаіерэй Мацвей Грыцук, настаяцель Свята-Крыжа-Уздзвіжанскай царквы в. Вялікая Лысіца Нясвіжскага раёна. Арыштаваны ў 1950 г. за тое, што захоўваў дома рэлігійна-філасофскую літаратуру. Прыгавораны да 20 гадоў зняволення ў папраўча-працоўным лагеры. Па-мучаніцку памёр у 1950 г.
Спевы Ніжэй пададзеныя спевы ў рэдакцыі Біблейскай Камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Трапар 23 Новамучанікам Беларускім, глас 5 Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў нашых, / веру добра эахаваўшы, / у пакутах, бедах і напасцях, як стаўпы непахісныя выстаялі, / маліцеся за нас, каб мы веру непахісную захавалі, / і спасліся душы нашы.
Кандак 23 Новамучанікам Беларускім, глас 3 Свяшчэннамучанікі зямлі нашае, / у цяжкіх выпрабаваннях перамогі знаменне вы пранеслі / і вянцы неўвядальныя атрымалі, / Богу ўгадзіўшы, // за нас Хрысту маліцеся, каб Ён спас душы нашы.
Спасылкі Звесткі аб беларускіх навамучаніках Партрэтная галерэя Пропаведзь на дзень праслаўлення навамучанікаў беларускіх
*