Гра́завецкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Гразавец, які размяшчаецца за 44 км ад Волагды.
Геаграфія Гразавецкі раён мяжуе з Междурэчанскім і Валагодскім раёнамі, а таксама з Кастрамской і Яраслаўскай абласцямі на поўдні. Плошча раёна складае 5030 км².
Гісторыя Гразавецкі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 32 730 чалавек.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Валагодскай вобласці