Ка́дуйскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Кадуй, які размешчаны за 178 км ад Волагды і за 56 км ад Чарапаўца.
Геаграфія Кадуйскі раён мяжуе з Белазерскім, Чарапавецкім, Усцюжэнскім і Бабаеўскім раёнамі. Плошча раёна складае 3262,62 км².
Гісторыя З XII стагоддзя тэрыторыя, на якой размешчаны сучасны раён, належала Белазерскаму княству, затым тэрыторыя ўвайшла ў склад Маскоўскай дзяржавы. З 1727 года ў складзе Белазерскага і Чарапавецкага паветаў Наўгародскай губерні. Кадуйскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 16 961 чалавек.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Валагодскай вобласці