«Крэсовая балада 1935» () — польскі дакументальны фільм беларускага рэжысёра Тамары Саланевіч з цыклу «Tryptyk Narwiański», зняты ў 1985 годзе на «» («» у Лодзі).

Сюжэт Дакументальна-мастацкі фільм, які прадстаўляе фальклор Падляшша. Адноўлены звычаі беларускай вёскі з 1935 года. Фільм мае этнаграфічны характар. Яму ўласцівая ўвага да дэталяў звычаяў, строяў і мовы. Акцёры — жанчыны і мужчыны з Бельска Падляскага, Гайнаўкі, вёскі , а таксама з Грудка і Міхалова.

У фільме здымаліся

Жыхары Беластоцкай зямлі, вучні агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім, беларускі рэгіянальны калектыў «Wasiloczki» з Бельска Падляскага пад кіраўніцтвам Сяргея Лукашука, гурт кола гаспадынь з вёскі Мялешкі, регіянальны калектыў дома культуры ў Грудку, царкоўны хор з Гайнаўкі.

Здымачная група сцэнарый і рэжысёр — Тамара Саланевіч аператары — Мікалай Нестаровіч, Яцэк Маліпан кіраўнік вытворчасці — Здзіслаў Пшыдонік рэдактар — Яўген Данелеўскі сцэнаграфія — Тадэўш Майда рэквізітар і асістэнт харэографа — Ірэнеўш Сабчак касцюмы — Анджэй Джэвецкі гук — Анджэй Ханзль, Багдан Каладзей эфекты — Зыгмунт Новак мантаж — Ёзэф Стжэсьневска характэрызацыя — Эльжбета Краковяк, Дарыюш Крысяк асістэнт рэжысёра — Зыгмунт Козярскі асістэнты аператара — Збігнев Еджэйчак, Марэк Янушкевіч, Віктар Ніткевіч асістэнты кіраўніка — Збігнеў Каміньскі, Вітольд Вошчык кіраўнік плана — Мірослаў Данельчык

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Польшчы 1985 года Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Польшчы