Анто́ні Фердына́нд Асяндо́ўскі (1878; Люцын, цяпер Лудзенскі край, рэгіён Латгалія, Латвія — 1945; Гродзіск-Мазавецкі, цяпер Мазавецкае ваяводства, Польшча) — польскі пісьменнік, журналіст, падарожнік, хімік, географ. Сябар Французскай акадэміі навук.

Біяграфія Навучаўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце, Сарбоне. Напісаў 130 кніг, перакладзены на 142 мовы. Працаваў найбольш у жанры «падарожнага раману». Шмат падарожнічаў па краінах свету. Валодаў 8 мовамі (з іх кітайскай і мангольскай).

Удзельнічаў у рэвалюцыі 1905. Да 1907 года — у вязніцы.

Ваяваў на баку белых у час грамадзянскай вайны ў Расіі. Дарадца адмірала Калчака.

У 1922 годзе вярнуўся ў Польшчу. У міжваенны перыяд чытаў лекцыі ў розных вышэйшых установах Польшчы. Кансультант ваеннай прамысловасці ў Міністэрстве ваенных спраў, эксперт у азіяцкіх пытаннях у Міністэрстве прамысловасці і гандлю.

Напісаў кнігу на англійскай мове пра падзеі ў Расіі ў час грамадзянскай вайны — «І звяры, і людзі, і богі», якая прынесла яму сусветную вядомасць. Раман «Ленін» меў вялікую папулярнасць у Еўропе і паказваў сапраўдную сутнасць бальшавіцкага лідара.

Памёр незадоўга да вызвалення Варшавы ад нацыстаў. Перад смерцю знішчыў свой архіў. Савецкія спецслужбы не былі пэўныя, што Асяндоўскі не інсцэнаваў смерць. Адразу па прыходзе савецкіх войскаў супрацоўнікі НКУС правялі эксгумацыю цела Асяндоўскага, пасля расплюшчылі вочы нябожчыку і гэтак сфатаграфавалі.

Творы яго былі забаронены ў ПНР, імя не згадвалі энцыклапедыі, даваенныя кнігі вышукваліся і знішчаліся. Толькі пасля 1989 года творы пачалі перавыдавацца.

Публікацыі Chmura nad Gangesem Noc — Уладзівасток 1905 W ludzkim pyle Cień Ponurego Wschodu : (za kulisami życia rosyjskiego) — Варшава 1923, Варшава 1990 W Ludzkiej i Leśnej Kniei — Варшава 1923 Zwierzęta, ludze, bogowie (Przez kraj ludzi, bogów i zwierząt) — Варшава (1923), Познань (1927), рэпр. Беласток (1991), Cud Bogini Kwan-Non : z życia Japonji — Познань 1924 Najwyższy lot — Варшава 1924, Познань Nieznanym Szlakiem : nowele — Познань 1924,. Za Chińskim Murem — Варшава 1924 Od szczytu do otchłani : wspomnienia i szkice — Варшава 1925 Orlica — Warszawa 1925, Познань Po Szerokim Świecie — Варшава 1925 Toreador w masce i inne opowieści — Познань 1925 Zbuntowane i zwyciężone — Варшава 1925 Czarny Czarownik: relacja z wyprawy do Afryki — Варшава 1926 Płomienna Północ — Львоў 1926 Pod Smaganiem Samumu — Познань 1926 Huragan — Варшава 1927 Niewolnicy Słońca: podróż przez zachodnią połać Afryki podzwrotnikowej w l. 1925/26 r. — Познань 1927 Wśród Czarnych — Львоў 1927 Na skrzyżowaniu dróg: nowele i szkice — Тчэў 1928 Pięć Minut po Północy — Познань 1928 Pod Polską Banderą — Львоў 1928 Sokół Pustyni — Познань 1928 Szkarłatny Kwiat Kamelii — Познань 1928 Wańko z Lisowa — Львоў 1928 Życie i Przygody Małpki — Львоў 1928 Lisowczycy : powieść historyczna — Познань 1929, Варшава 1990 Lenin — Poznań 1930, reprint: Wydawnictwo Alfa, Mali Zwycięzcy: (przygody dzieci w pustyni Szamo — Львоў 1930, Варшава 1991, repr. Гданьск (1991) Miljoner «Y»: powieść o dzielnym Murzynku-sierocie — Варшава [ok. 1930] Czao-Ra — Варшава 1931 Gasnące Ognie: podróż po Palestynie, Syrji, Mezopotamji — Познань 1931 Trębacz Cesarski — Miejsce Piastowe 1930] Zagończyk — Lwów 1931 Zwierzyniec — Познань 1931 Okręty zbłąkane — Кракаў 1932 Syn Beliry — Варшава 1932 Daleka Podróż Boćka — Варшава 1932 Narodziny Lalki — Варшава 1932 Przygody Jurka W Afryce — Варшава 1932 Słoń Birara — Kraków 1932, Варшава 1958 i 1990 Staś Emigrant — Варшава 1932 W Krainie Niedźwiedzi — Варшава 1932 Afryka, Kraj i Ludzie — Варшава 1934 Polesie — Познань 1934 Pożółkły List — Варшава 1934 Mocni Ludzie — Львоў, Варшава , Уроцлаў, Варшава [ok. 1946] Nauczycielka — Познань 1935 Skarb Wysp Andamańskich — Варшава 1935 W Polskiej Dżungli — Варшава 1935 Aldo — Познань 1936 Iskry Spod Młota — Познань 1936 Bajeczki Niebajeczki — Чэнстахова 1936 Czarnoskórka — Познань 1936 Dimbo — 1936 Drobnoludki i Inne Dziwy — Чэнстахова 1936 Grzmot — Познань 1936 Huculszczyzna: Gorgany i Czarnohora — Познань 1936, Уроцлаў 1990 Kraczka — Познань 1936 Kosmacz — Познань 1936 Miś i Chicha — Познань 1936 Popielatka — Познань 1936 Puszcze Polskie — Познань 1936 Rudy Zbój — Познань 1936 Szympansiczka — Познань 1936 Młode Wino — Варшава 1937 Postrach Gór — Варшава 1937 Szanghaj — Познань 1937 Biesy — Познань 1938 Orły Podkarpackie — Пршэмысл 1938 Pierścień Z Krwawnikiem — Кракаў 1938 Pod Sztandarami Sobieskiego — Варшава 1938 Zygzaki — Познань 1938 Biały Kapitan — Познань 1939, Кракаў 1990 Cztery Cuda Polski — Варшава 1939 Karpaty i Podkarpacie — Познань 1939, рэпр. Libra, Jasnooki Łowca — Кракаў 1946 Wacek i Jego Pies — Познань 1947 Dzieje burzliwego okresu — Познань [ok. 1950] Cadyk ben Beroki — Беласток 1992

Літаратура Анастасія Ільіна. «Яшчэ раз пра Уладзіміра Ільіча» (крытыка кнігі Ленін) // Arche 12//2008

Спасылкі

Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Латвіі Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы