Казі́мір Пацэ́віч (; , Пружаны, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — , Пэнлі, Уэльс, Вялікабрытанія) — афіцэр кавалерыі войска Польскага, мастак.

Біяграфія Сын Аўгусціна Пацэвіча і Соф’і з Галоўняў. Навучаўся ў Гродзенскай гімназіі, пасля яе закрыцця скончыў гандлёвую школу ў Брэсце і працягнуў навучанне ў Гандлёвым інстытуце ў Маскве.

У 1916 годзе мабілізаваны ў артылерыйскія войскі. У 1917 годзе скончыў ў Петраградзе. У студзені 1918 года далучыўся да , дзе служыў афіцэрам 2-й брыгады артылерыі. Калі корпус расфарміравалі, быў камендантам разведвальнага аддзела Польскай ваеннай арганізацыі ва Украіне.

З лістапада 1918 года — у . У 1920 годзе атрымаў званне паручніка. Ваяваў ва Украіне і літоўскім фронце. З 1921 служыў у 5-й дывізіі коннай артылерыі, дзе атрымаў званне капітана.

29 чэрвеня 1922 года ажаніўся з Соф’яй з Голубаў.

Да 1924 года навучаўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам , а з 1924 года — у вядомага кракаўскага мастака Юзафа Панкевіча.

У 1925 годзе быў пераведзены ў ваенны рэзерв на 12 месяцаў, але на службу ўжо не вярнуўся. У снежні 1925 года выехаў з іншымі вучнямі Панкевіча ў Парыж дзеля працягу навучання, але ў 1927 годзе з прычыны хваробы жонкі вярнуўся дахаты. З 1930 года зноў жыве ў Парыжы, падтрымліваючы стасункі з Панкевічам. Удзельнічаў у выставах «Парыжскай групы польскіх пластыкаў» і ў індывідуальных выставах, у Амстэрдаме.

Другая сусветная вайна спаткала сям’ю Пацэвічаў у Парыжы, адкуль у 1940 годзе яны пераехалі ў Вялікабрытанію. Выканаў тут 30 каляровых плакатаў для альбому «Польскія ўзброеныя сілы цягам стагоддзяў», выдадзены ў 1944 годзе. Выкладаў у мастацкай школе ў Рэдынгу, працягваў маляваць і выстаўляцца ў галерэях.

Казімір памёр 15 жніўня 1974 года ў ў Пэнлі (Уэльс). Пахаваны на могілках у лонданскім прадмесці Ганерсберы.

Па яго смерці жонка ахвяравала вялікую частку твораў мастака розным польскім музеям. У 1988 годзе Нацыянальны музей у Варшаве перадаў творы Пацэвіча са сваіх збораў ў Седльцах. Цяпер гэты музей змяшчае найвялікшую калекцыю карцінаў мастака ў Польшчы — больш за 70 карцінаў алеем.

Сям’я Бацькі — Аўгусцін і Сафія Пацэвічы. Сястра — Гелена Пацэвіч (1901—1984). Жонка Сафія (у дзявоцтве Голуб; 1895 — ) — географ, лыжніца, чэмпіёнка Польшчы сярод жанчын (1920).

Спасылкі Біяграфія на старонцы Рэгіянальнага музея ў Седльцах

Катэгорыя:Афіцэры Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Мастакі Польшчы