Славо́мір Стані́слаў Скшы́пак (; , Катавіцы — 10 красавіка 2010, пад Смаленскам) — польскі эканаміст, кіраўнік Нацыянальнага банка Польшчы (2007—2010).

Біяграфія За студэнцкім часам дзейнічаў у апазіцыі, ў 1982 годзе быў арыштаваныSławomir Skrzypek kontra Leszek Balcerowicz // interia.pl, 29.01.2007 .

Скончыў Сілезскую палітэхніку ў Глівіцах (інжынер будаўніцтва), Універсітэт Вісконсін Ла Крос (магістр дзелавога адміністравання) і Універсітэт Джорджтаўн (бізнес-менеджмент, настрыфікацыя ў Вярхоўнай школе гандлёвай у Варшаве). Скончыў таксама дадатковыя курсы ў Эканамічнай акадэміі ў Кракаве, а таксама ў Сілезскім універсітэце.

У 1993—1997 гадах працаваў у Вярхоўнай кантрольнай палаце. У 1997—2000 гадах быў намеснікам кіраўнікам дзяржаўнай інстытуцыі па абароне прыроднага асяроддзя. У 2001—2002 гадах быў членам упраўлення Польскай дзяржаўнай чыгункі. У 2002—2005 гадах быў намеснікам мэра Варшавы Леха Качынскага. Быў таксама членам органаў кіравання розных прыватных кампаніі.

10 студзеня 2007 года абраны кіраўніком Нацыянальнага банка Польшчы, прыведзены да прысягі 11 студзеня.

Загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 года пасмяротна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэння ПольшчыKomunikat Nr 163/VI kad. .

Пахаваны ў Варшаве.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў ПНР (1944—1989) Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Эканамісты Польшчы Катэгорыя:Кіраўнікі цэнтральных банкаў Катэгорыя:Палітыкі мясцовага кіравання Польшчы