Мельхіёр Станіслаў Саві́цкі герба «Халева» (? — 4 студзеня 1668, Берасце) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян берасцейскі (1652—1666), ваявода берасцейскі (1666—1668), навуковец і паэт.

Біяграфія Быў сынам Альбрэхта і Катарыны. Бацька, сын старосты мельніцкі, пераехаў з Падляшша на Жамойць. Мельхіёр Станіслаў атрымаў грунтоўную адукацыю ў Віленскай акадэміі і званне доктара багаслоўя.

У 1648 годзе браў удзел у элекцыйным сойме ад Жамойцкага княстваSvffragia Woiewodztw, y Ziem Koronnych, y Wielk. Xięstwa Litewskiego. Zgodnie na Naiaśnieyszego Iana Kazimierza Obranego Krola Polskiego […]. Dane, między Warszawą, a Wolą, Dnia 17. Listopada, Roku 1648, [b.n.s].. Галасаваў за Яна Казіміра Вазу, абранага каралём. Стаў каралеўскім сакратаром. У 1652—1666 гадах паслядоўна быў лоўчым мельніцкім, старостам гарадзенскім і кашталянам берасцейскім.

У 1655 годзе бараніў Берасцейскі замак ад маскоўскіх войскаў пад камандаваннем Урусава і Баратынскага.

У часе Шведскага патопу бараніў Берасце да 1657 года, пакуль да горада не прыйшлі аб’яднаныя шведска-сяміградскія Караля Густава і Дзьёрдзя Ракацы. Аблога трывала з 7 да 23 мая.

У 1662 годзе прызначаны камісарам па ацэнцы ўрону, выкліканага ваеннымі дзеяннямі ў Вялікім Княстве Літоўскім. З 1666 года ваявода берасцейскі. Забіты ў часе сойміка ваяводства.

Творы Cienie żałobne po jasnych promieniach (вершы; Вільня, 1640) Primitiae honorum B. Josephato Kuncewicz Archiep. Poloc. (Вільня, 1643) Żałoba białych lilij Tryzniańskich (Вільня, 1643)

Сям’я Жонка — Ганна, дачка Крыштафа Пякарскага.

Дзеці: Антоні, езуіт Караль Пётр, езуіт Дамінік Казімір Крыштаф Марцін Катарына, жонка Яна Юрыя Шуйскага Эмерцыяна, манашка-брыгітка

Літаратура

Спасылкі Sawiccy herbów różnych Melchior Stanisław Sawicki w Bibliografii Estreichera

Мельхіёр Станіслаў Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы берасцейскія Катэгорыя:Кашталяны берасцейскія Катэгорыя:Лоўчыя мельніцкія Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Каралеўскія сакратары Катэгорыя:Старосты гарадзенскія Катэгорыя:Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў (Рэч Паспалітая) Катэгорыя:Ваенныя Рэчы Паспалітай