Ішымба́йскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Ішымбай.
Геаграфія Ішымбайскі раён мяжуе з Беларэцкім, Бурзянскім, Меляузаўскім, Стэрлітамацкім і Гафурыйскім раёнамі, а таксама з гарадамі Салават і Стэрлітамак, якія ўтвараюць уласныя гарадскія акругі. Плошча раёна складае 4106,06 км².
Гісторыя Ішымбайскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 88092 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (42,2 %), далей ідуць башкіры (41,5 %), татары (12,3 %) і чувашы (1,8 %).
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Башкартастана