Гафуры́йскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Краснаўсольскі.
Геаграфія Гафурыйскі раён мяжуе з Беларэцкім, Ішымбайскім, Стэрлітамацкім, Аўргазінскім, Кармаскалінскім і Архангельскім раёнамі. Плошча раёна складае 3038,02 км².
Гісторыя Гафурыйскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 31364 чалавекі. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (46 %), далей ідуць рускія (22,8 %), татары (21,7 %) і чувашы (7,8 %).
Вядомыя асобы Віктар Мікалаевіч Рабцаў (нар. 1957) — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Башкартастана