Іглі́нскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Ігліно.
Геаграфія Іглінскі раён мяжуе з Архангельскім, Кармаскалінскім, Уфімскім, Благавешчанскім і Нурыманаўскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Плошча раёна складае 2454 км².
Гісторыя Іглінскі раён быў утвораны 31 студзеня 1935 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 60777 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (38,3 %), далей ідуць башкіры (32 %), татары (12,4 %), беларусы (8,3 %), чувашы (4,5 %) і ўкраінцы (1,3 %).
Ураджэнцы Вячаслаў Кандратавіч Зайцаў (1917, в. Ахлябініна — 1992) — літаратуразнавец, перакладчык, касмолаг, ахвяра карнай псіхіятрыі.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Башкартастана