Уфі́мскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Уфа, які не ўваходзіць у склад раёна.

Геаграфія Уфімскі раён мяжуе з Іглінскім, Кармаскалінскім, Чышмінскім, Кушнарэнкаўскім і Благавешчанскім раёнамі. Плошча раёна складае 1598,77 км².

Гісторыя Уфімскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 87798 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (45,2 %), далей ідуць татары (33,9 %), башкіры (14 %), чувашы (2 %) і ўкраінцы (1,2 %).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Башкартастана