Благава́рскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Языкава.
Геаграфія Благаварскі раён мяжуе з Кушнарэнкаўскім, Чышмінскім, Даўлеканаўскім, Буздзяцкім і Чакмагушаўскім раёнамі. Плошча раёна складае 1688,15 км².
Гісторыя Благаварскі раён быў утвораны ў 1935 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 25423 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (42,8 %), далей ідуць татары (28,3 %), рускія (21,8 %) і ўкраінцы (2,8 %).
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Башкартастана