Фёдараўскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Фёдараўка.

Геаграфія Фёдараўскі раён мяжуе з Меляузаўскім, Куюргазінскім і Стэрлібашаўскім раёнамі. Плошча раёна складае 1693,24 км².

Гісторыя Фёдараўскі раён быў утвораны 31 студзеня 1935 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 17147 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць татары (31,9 %), далей ідуць рускія (23,1 %), башкіры (20 %), чувашы (12,2 %) і мардва (10,4 %).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Башкартастана