Янау́льскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Янаул.
Геаграфія Янаульскі раён мяжуе з Татышлінскім, Бураеўскім, Калтасінскім і Краснакамскім раёнамі, а таксама з Удмурціяй і Пермскім краем. Плошча раёна складае 2176 км².
Гісторыя Янаульскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 44911 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (43,3 %), далей ідуць татары (22,8 %), удмурты (14,1 %), рускія (11,7 %) і марыйцы (6,9 %).
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Башкартастана