«Цар гары́» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Андрэя Куцілы, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2017 годзе. Фільм дэманстраваўся ў межах анлайн-кінафестывалю BelarusDocs.

Сюжэт Беларускі відэаблогер і малады селянін Сямён, праваслаўны вернік, заўсёды меў філасофскія думкі пра жыццё, захапляўся матухнаю-прыродаю ды дзяліўся гэтым з усім светам. Ужо пяць гадоў ён з жонкаю і двума сынамі жыве ў вёсцы, гадуе авечкі. Здавалася б, радаснаму, гарманічнаму існаванню ў глушы нічога не можа перашкодзіць.

У фільме здымаліся

Здымачная група аўтар сцэнарыя, рэжысёр і аператар — Андрэй Куціла гукарэжысёр — Яраслаў Шпак рэдактар — Юрый Каліна

Спасылкі

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Андрэя Куцілы