Інса́рскі раён (, , ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Інсар.

Геаграфія Інсарскі раён мяжуе з Рузаеўскім, Кавылкінскім і Кадошкінскім раёнамі, а таксама з Пензенскай вобласцю. Плошча раёна складае 968,70 км². Паўднёвая частка раёна размяшчаецца ў нізіннай мясцовасці, паўночная частка ляжыць на ўсходніх адгор’ях Прыволжскага ўзвышша. Рэльеф далей на поўнач значна паніжаецца, а сярэдзіна раёна, дзе знаходзіцца пасёлак Кадошкіна, з’яўляецца найвышэйшым пунктам у заходняй частцы Мардовіі.

Гісторыя Інсарскі раён быў утвораны ў 1928 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК. У раённым цэнтры, горадзе Інсар, былі адкрытыя педагагічнае вучылішча, конапаляводчы інстытут, пазней рэарганізаваны ў сельскагаспадарчы тэхнікум.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Мардовіі