Іон Сідаравіч Солтыс (, с. Кузьмін, Каменскі раён, Малдавія — , Польшча) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Працаваў у калгасе. З мая 1944 года ў дзеючай арміі. Куляметчык 548 стралковага палка (1-шы Украінскі фронт). У баі пад горадам Лузіенталь на тэрыторыі Польшчы пры прарыве абароны ворага адзін з першых фарсіраваў раку Бабер. Агнём прыкрываў пераправу роты. Паўтарыў подзвіг А. Матросава, засланіўшы сабою амбразуру дзота, дзе вёў агонь кулямет.
Памяць У 1976 годзе ў Мінску вуліца атрымала імя І. Солтыса (знаходзіцца ў Партызанскім і Заводскім раёнах).
Літаратура Солтыс Ион Сидорович // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 568. Солтыс Ион Сидорович // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1983. — С. 373. Солтыс Ион Сидорович // Герои Советского Союза: Краткий биограф. слов.: В 2 т. — Т. 2. — М., 1988. — С. 503. Чернушевич А. Солтыс Ион Сидорович // Минский курьер. — 2004. — 2 июля. — С. 27.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Чырвонаармейцы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Малдове Катэгорыя:Воіны, якія закрылі целам амбразуру